Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тыпічны, .

Тое, што і тыповы.

|| наз. тыпічнасць, .

тыповы, .

  1. Якому ўласцівы асаблівасці, характэрныя для пэўнага тыпу прадметаў, з’яў, людзей і пад.

    • Тыповыя прыкметы дыфтэрыі.
  2. Які часта сустракаецца, звычайны, характэрны для каго-, чаго-н.

    • Тыповая з’ява.
  3. Які аб’ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з’яў і асоб.

    • Т. беларускі характар.
    • Тыповыя вобразы баек.

|| наз. тыповасць, .

тыпограф, , м.

Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.

тырада, , ж.

Доўгая фраза, урывак прамовы, асобная шматслоўная рэпліка, якая гаворыцца звычайна прыўзнятым тонам.

тыраж1, , м.

  1. Розыгрыш выйгрышаў у пазыцы, латарэі.

    • Т. грашова-рэчавай латарэі.
  2. Пагашэнне аблігацый пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла.

    • Аблігацыі выйшлі ў т.

  • Выйсці ў тыраж (разм.) — выйсці з ужытку, устарэць.

|| прым. тыражны, .

  • Тыражная табліца.

тыраж2, , м.

Колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску.

  • Т. газеты павялічыўся ў тры разы.

|| прым. тыражны, .

тыражаваць, ; зак. і незак. (спец.).

  1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.

  2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).

|| наз. тыражаванне, .

тыран, , м.

  1. Аднаасобны правіцель у Старажытнай Грэцыі, сярэдневяковай Італіі, які захапіў уладу сілай.

  2. Правіцель, улада якога заснавана на дэспатызме і гвалце.

  3. перан. Жорсткі, дэспатычны чалавек, які чыніць здзекі над людзьмі.

|| прым. тыранскі, .

тыраніць, ; незак.

Мучыць каго-н., здзекавацца з каго-н.

  • Ён тыраніў нават сваіх родных.

тыранічны, .

Жорсткі, уласцівы тырану.