Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сякач1, , м. (спец.).

Востры нож, інструмент, механізм для раздраблення, сячэння чаго-н.

сякач2, , м.

Дарослы самец дзіка, марскога коціка.

сякера, , ж.

  1. Насаджаная на тапарышча металічная прылада для сячэння з лязом з аднаго боку і абухом з другога.

    • Бацька купіў новую сякеру.
  2. Прымітыўная выкапнёвая прылада з крэменю.

|| памянш. сякерка, .

сякі-такі, займ. (разм.).

Нязначны, некаторы.

  • Трэба навесці сякі-такі парадак.
  • Ёсць сякія-такія заўвагі.

сякучая, , ж.

У матэматыцы: прамая лінія, якая перасякае крывую.

  • Правесці сякучую.

сяк-так, прысл.

  1. З вялікай цяжкасцю, ледзь-ледзь.

    • Ён сяк-так пераплыў раку.
  2. у знач. вык. Цярпіма.

    • Ну як жыццё? — Сяк-так.

сяледчык, , м. (разм.).

Селядзец (часцей у прыгатаваным выглядзе).

  • Есці бульбу з сяледчыкам.

сяліба, , ж.

Населены пункт у сельскай мясцовасці (пасёлак, сяло і пад.).

|| прым. сялібны, .

сяліцца, ; незак.

  1. Уладжвацца на незаселеных месцах; пасяляцца, займаць пад жыллё хату, участак.

    • С. на адведзеным участку.
  2. перан. Пра пачуцці, настрой і пад.: узнікаць, напаўняць.

    • Надзеі на лепшае селяцца ў душы.

|| зак. пасяліцца, .

сяліць, ; незак.

Уладжваць на незаселеных месцах; пасяляць.

|| зак. пасяліць, .

|| наз. пасяленне, .