Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стос, , м.

  1. Роўна зложаныя адзін на адзін рады чаго-н.; штабель.

    • С. дошак.
  2. Пакладзеныя адзін на адзін якія-н. прадметы.

    • С. кніг.
    • С. бліноў.

стоўп, , м.

  1. Вежа або калона (спец.).

    • Александрыйскі с.
  2. перан. Выдатны дзеяч, важная службовая асоба.

    • Стаўпы грамадства.

стоўпатварэнне, , н.

Неразбярыха, мітусня, бесталковы шум пры зборышчы народу.

  • У хаце цэлае с.

  • Вавілонскае стоўпатварэнне — паводле біблейскай легенды — няўдалая спроба пабудаваць у Вавілоне вежу да неба.

стоўпіцца, ; зак.

Сабрацца ў адным месцы вялікай колькасцю, натоўпам.

  • С. каля ўваходу.