Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сталактыт, , м.

Вапняковае ўтварэнне на столі і сценах пячор у выглядзе ледзяша, якое ўзнікае ад прасочвання і выпарэння вады, насычанай кальцыем і вуглякіслым газам.

|| прым. сталактытавы, .

стале...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да сталі, стальнога, напр. сталебетон, сталепракатны, сталеразлівачны.

сталебетон, , м.

Бетон з напаўняльнікам са стальных апілак замест гравію і шчэбеню.

|| прым. сталебетонны, .

сталеліцейны, .

Які мае адносіны да ліцця сталі.

  • С. завод.

сталеплавільны, .

Які мае адносіны да выплаўкі сталі.

сталепракатны, .

Які мае адносіны да пракату сталі.

  • С. цэх.

сталець, ; незак.

Станавіцца сталым, больш дарослым, мужным.

|| зак. пасталець, .

|| наз. сталенне, .

сталіца, , ж.

Галоўны горад дзяржавы, месцазнаходжанне ўрада і ўрадавых устаноў.

  • Мінск — с. Беларусі.

|| прым. сталічны, .

сталіць, ; незак.

Слаць столь.

сталовая, , ж.

  1. Асобны пакой у кватэры з абедзенным сталом, дзе ядуць.

  2. Камплект мэблі для такога пакоя.

  3. Прадпрыемства грамадскага харчавання.

    • Студэнцкая с.

|| прым. сталоўскі, .

  • Сталоўская ежа.