Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спецыфікацыя, ✂, ж. (кніжн.).

  1. Вызначэнне і пералік спецыфічных асаблівасцей, удакладненая класіфікацыя чаго-н.

  2. Тэхнічны дакумент з пералікам дэталей і частак, а таксама ўказанні на іх колькасць і ўмовы прымянення.

спецыфічны, ✂.

Уласцівы, характэрны толькі дадзенаму прадмету; адметны.

  • С. смак у гэтага гатунку сліў.

|| наз. спецыфічнасць, ✂.

спецыялізавацца, ✂; зак. і незак.

Набыць (набываць) спецыяльныя веды, якую-н. спецыяльнасць.

  • С. па садаводству.

|| наз. спецыялізацыя, ✂.

спецыялізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Даць (даваць) спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі і тэхнікі, навучыць (навучаць) якой-н. спецыяльнасці.

    • С. вучняў па жывёлагадоўлі.
  2. Прызначыць (прызначаць) для спецыяльнага выкарыстання або для работы ў якой-н. спецыяльнай галіне.

    • С. калгас на вытворчасці мяса.

|| наз. спецыялізацыя, ✂.

спецыяліст, ✂, м.

Чалавек, які мае спецыяльныя веды ў якой-н. галіне навукі, мастацтва.

  • С. па сардэчных захворваннях.

|| ж. спецыялістка, ✂.

спецыяльнасць, ✂, ж.

  1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва, у якой хто-н. працуе.

    • Здаваць экзамен па спецыяльнасці.
  2. Тое, што і прафесія.

    • Сын мае с. музыканта.
    • Па спецыяльнасці слесар.

спецыяльны, ✂.

Асобы, які прызначаны выключна для якой-н. навукі, тэхнікі, мастацтва, уласцівы той або іншай спецыяльнасці.

  • Спецыяльная адукацыя.
  • Спецыяльная тэрміналогія.

спець, ✂; незак.

  1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

    • На полі спее ячмень.
  2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

    • У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспець, ✂.

спешка, ✂, ж.

Старанне зрабіць што-н. як мага хутчэй; паспешнасць.

  • Спешкі ў такой справе не можа быць.

спешны, ✂.

Які патрабуе хуткага выканання; які нельга адкладваць.

  • Спешная работа.
  • Спешна (прысл.) сабрацца на сход.
  • Спешнае заданне.

|| наз. спешнасць, ✂.