Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

славяне, ✂, м.

Адна з буйнейшых у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў, якія ўтвараюць тры галіны: усходнеславянскую (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскую (палякі, чэхі, славакі, лужычане) і паўднёваславянскую (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы, чарнагорцы).

|| ж. славянка, ✂.

|| прым. славянскі, ✂.

  • Славянскія мовы.
  • С. эпас.

славянізм, ✂, м.

  1. Слова або моўны зварот, запазычаныя неславянскай мовай з якой-н. славянскай мовы.

  2. Слова або зварот, якія ўвайшлі ў некаторыя славянскія мовы з царкоўнаславянскай.

славянства, ✂, н., зб.

Славянскія народы.

слаісты, ✂.

Які складаецца са слаёў.

  • Слаістыя воблакі.

|| наз. слаістасць, ✂.

слаіцца, ✂; незак.

Падзяліцца на слаі.

  • Слюда добра слаіцца.

слаіць, ✂; незак.

Рабіць слаі з чаго-н.

  • С. цеста.

|| наз. слаенне, ✂ і слойка, ✂.

слайд, ✂, м.

  1. Тое, што і дыяпазітыў.

  2. Рухомае сядзенне ў гоначнай лодцы (спец.).

|| прым. слайдавы, ✂.

  • Слайдавая фатаграфія.

слалам, ✂, м.

Від спорту — скарасны спуск на лыжах з гары па зададзеным складаным маршруце.

  • Спартсмен па слаламу.

|| прым. слаламны, ✂.

  • Слаламная дыстанцыя.

слаламіст, ✂, м.

Спартсмен — спецыяліст па слаламу.

|| ж. слаламістка, ✂.

сланец, ✂, м.

Горная парода, якая мае слаістую будову і можа расслойвацца на тонкія пласціны, слаі.

  • Гаручыя сланцы.
  • Гліністы с.

|| прым. сланцавы, ✂.