Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сведчанне, , н.

  1. Паведамленне асобы пра тое, сведкай чаго яна была.

    • Па сведчанню старажылаў, гэты млын тут стаяў даўно.
  2. Факты і рэчы, што з’яўляюцца пацвярджэннем чаго-н.

    • Гэтыя лічбы — с. пра добрыя поспехі.
  3. Дача паказанняў на судзе.

    • Праўдзівае с.
  4. Афіцыйнае пацверджанне сапраўднасці чаго-н.

    • С. медыцынскай камісіі.

сведчыць, ; незак.

  1. аб чым, пра што. Пацвярджаць сапраўднасць чаго-н.

    • С. аб забойстве.
  2. аб чым і пра што.

    • Быць сведчаннем чаго-н.
    • Парадак на пісьмовым стале сведчыць пра тое, што вучань акуратны.
  3. каму, па чым. Даць паказанні на судзе.

    • С. па справе крадзяжу.
  4. Афіцыйна пацвярджаць правільнасць чаго-н.

    • С. подпіс дырэктара.

|| зак. засведчыць, .

свежа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) нядаўна, толькі што, напр. свежавыгалены, свежавымалеваны, свежавыпрасаваны, свежапаголены, свежаскошаны, свежаспечаны;
  • 2) у свежым выглядзе, напр. свежазамарожаны, свежамарожаны.

свежаваць, ; незак. (разм.).

Знімаць скуру з забітай жывёліны і разбіраць тушу.

|| зак. асвежаваць, .

|| наз. свежаванне, .

свежамарожаны, .

Замарожаны ў свежым выглядзе.

  • Свежамарожаная рыба.

свежасць, , ж.

  1. гл. свежы.

  2. Халаднаватае, чыстае паветра; прахалода.

    • У акно дыхнула свежасцю.
  3. Свежы, здаровы выгляд.

    • С. шчок.

свежы, .

  1. Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, такі, якога не кранула апрацоўка.

    • Свежае мяса.
    • С. чай.
    • Свежыя кветкі.
    • Свежыя барозны.
    • Свежыя ягады.
  2. Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.

    • Свежыя фіранкі.
  3. Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта мяняецца.

    • У хаце свежае паветра.
    • Свежая вада.
  4. Халаднаваты, не вельмі цёплы.

    • Вечар досыць с.
    • С. вецер.
  5. Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.

    • Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.
    • Свежае сена (ярка-зялёнае).
    • Свежыя ўражанні (перан. незабытыя, выразныя).
  6. Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).

    • Са свежымі сіламі працаваць (перан. адпачыўшы, паспаўшы).
  7. Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.

    • С. нумар штотыднёвіка.
    • С. чалавек (чужы, які першы раз прыйшоў куды-н.).
    • Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).
    • Свежая думка (перан. арыгінальная).

|| наз. свежасць, .

  • Не першай свежасці (не свежы ў 1 і 2 знач.).

свежына, і свежаніна, , ж.

Свежае мяса, сала.

  • Напячы свежыны.

сверб, , м.

  1. Адчуванне казытлівага нервовага раздражнення скуры.

  2. перан. Нецярплівае жаданне чаго-н., імкненне да чаго-н.

    • Пісьменніцкі с.

свердзел, , м.

Інструмент для свідравання круглых адтулін у дрэве, метале і пад.

|| прым. свердлавы, .