свежы прыметнік
-
Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, такі, якога не кранула апрацоўка.
- Свежае мяса.
- С. чай.
- Свежыя кветкі.
- Свежыя барозны.
- Свежыя ягады.
-
Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.
- Свежыя фіранкі.
-
Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта мяняецца.
- У хаце свежае паветра.
- Свежая вада.
-
Халаднаваты, не вельмі цёплы.
- Вечар досыць с.
- С. вецер.
-
Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.
- Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.
- Свежае сена (ярка-зялёнае).
- Свежыя ўражанні (пераноснае значэнне: незабытыя, выразныя).
-
Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).
- Са свежымі сіламі працаваць (пераноснае значэнне: адпачыўшы, паспаўшы).
-
Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.
- С. нумар штотыднёвіка.
- С. чалавек (чужы, які першы раз прыйшоў куды-н.).
- Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).
- Свежая думка (пераноснае значэнне: арыгінальная).
|| назоўнік: свежасць.
- Не першай свежасці (не свежы ў 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)