Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэвалюцыя, , ж.

  1. Карэнны пераварот у жыцці грамадства, які прыводзіць да ліквідацыі старога грамадскага і палітычнага ладу і да перадачы ўлады ў рукі перадавога класа.

    • Буржуазная р. (якая звяргае буржуазны лад і ўстанаўлівае ўладу перадавога класа).
    • Кастрычніцкая р. 1917 г.
  2. Карэнны пераварот, рэзкі скачкападобны пераход ад аднаго якаснага стану да другога.

    • Навукова-тэхнічная р.

|| прым. рэвалюцыйны, .

  • Р. час.

рэвалюцыянер, , м.

  1. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэвалюцыі (у 1 знач.), прыхільнік рэвалюцыйных метадаў барацьбы, носьбіт рэвалюцыйных ідэй.

    • Прафесійны р. (які прысвяціў усяго сябе рэвалюцыйнай барацьбе).
  2. Чалавек, які робіць пераварот, адкрывае новыя шляхі ў якой-н. галіне жыцця, навукі, вытворчасці.

    • Р. у паэзіі.

|| ж. рэвалюцыянерка, .

рэвалюцыянізавацца, ; зак. і незак.

  1. Прасякнуцца (-кацца) рэвалюцыйнымі ідэямі.

  2. Змяніцца (-няцца) карэнным чынам.

    • Тэхніка рэвалюцыянізавалася.

рэвалюцыянізаваць, ; зак.

  1. Пашырыць (-раць) рэвалюцыйныя ідэі сярод каго-, чаго-н.

  2. Змяніць (-няць) карэнным чынам.

    • Р. спосабы вытворчасці.

рэванш, , м.

Адплата за паражэнне (у вайне, у гульні).

  • Узяць р.
  • Матч-р.

|| прым. рэваншны, .

рэваншызм, , м.

Агрэсіўная палітыка рэваншу пасля паражэння ў вайне.

|| прым. рэваншысцкі, .

рэваншыст, , м.

Прыхільнік рэваншызму.

рэвень, , м.

Травяністая расліна сямейства грэчкавых з тоўстымі каранямі і вялікім лісцем, маладыя чаранкі якой ужываюцца ў ежу.

|| прым. рэвеневы, .

рэверанс, , м.

  1. Пачцівы паклон з прысяданнем.

  2. перан., звычайна Перабольшанае выказванне пачцівасці, угодлівасці (іран.).

    • Рабіць рэверансы перад кім-н. (расшарквацца ў 2 знач.).

рэвізаваць, ; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) рэвізію (у 1 знач.) каго-, чаго-н.

    • Р. магазін.
  2. Падвергнуць (-вяргаць) рэвізіі (у 2 знач.) (кніжн.).

    • Р. чые-н. погляды, вучэнне.

|| зак. абрэвізаваць, .