Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

медуніца, ✂, ж.

Травяністая расліна сямейства бурачнікавых з дробнымі пахучымі кветкамі.

медык, ✂, м.

Урач, а таксама студэнт вышэйшай медыцынскай навучальнай установы.

|| ж. медычка, ✂.

медыкаменты, ✂, м.

Лячэбныя сродкі, лякарствы.

|| прым. медыкаментозны, ✂.

медыка-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да медыцыны, напр. медыка-інструментальны, медыка-прафілактычны, медыка-санітарны, медыка-фармацэўтычны, медыка-хірургічны,

медыяна, ✂, ж.

У геаметрыі: адрэзак прамой лініі, які злучае вяршыню трохвугольніка з сярэдзінай процілеглай стараны.