Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лялька, , ж.

  1. Дзіцячая цацка ў выглядзе фігуркі чалавека, а таксама макет фігуры чалавека ці жывёлы для тэатральных прадстаўленняў.

  2. Пра каго-, што-н. вельмі прыгожае, прывабнае (разм.).

|| памянш. лялечка, .

|| прым. лялечны, .

ляляк, , м.

Начная насякомаедная птушка.

лямантаваць, ; незак.

Моцна і працягла крычаць; нястрымна плакаць.

|| наз. лямантаванне, і лямант, .

лямец, , м.

Тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны.

  • Падшыць валёнкі лямцам.

|| прым. лямцавы, .

лямеш, , м.

Частка плуга, якая падразае пласт зямлі знізу і адвальвае яго.

|| прым. лямешны, .

лямка, , ж.

Шырокі рамень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.

  • Адвязаць лямкі.

  • Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.

|| памянш. лямачка, .

|| прым. лямачны, .

лямпа, , ж.

Прыбор для штучнага асвятлення або награвання.

  • Настольная л.
  • Газавая л.
  • Паяльная л.
  • Шахцёрская л.

|| памянш. лямпачка, .

|| прым. лямпавы, .

лямчыць, ; незак.

Збіваць у лямец, рабіць лямцам.

  • Л. воўну.

|| зак. злямчыць, .

|| звар. лямчыцца, .

лянівец, , м.

Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна, якая жыве на дрэвах і вельмі марудна рухаецца.

лянівы, .

  1. Схільны да ляноты, які ўхіляецца ад працы.

    • Л. хлопец.
  2. Вялы, павольны.

    • Лянівая паходка.

|| наз. лянівасць, .