лунка, ✂, ж.
Невялікае паглыбленне ў чым-н., ямка.
|| памянш. луначка, ✂.
|| прым. луначны, ✂.
лунь, ✂, м.
Драпежная птушка сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў.
лупа, ✂, ж.
Павелічальнае шкло ў аправе.
лупіцца, ✂; незак.
Абдзірацца, аблазіць.
- Лупіцца афарбоўка.
- Лупіцца нос.
|| зак. аблупіцца, ✂ і адлупіцца, ✂.
лупіць1, ✂; незак.
-
Знімаць, абдзіраць (скуру, кару і інш.) з чаго-н. або ачышчаць ад лупін, абіраць.
- Л. кару з дрэва.
- Л. бульбу.
-
Драць на часткі (разм.).
-
перан. Браць празмерна вялікую плату (разм.).
- Гэта вы з усіх так лупіце?
-
Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай (разм.).
- Лупіць дождж.
- А ён у бубен лупіць.
- Лупіць скуру (разм.) —
- браць празмерна вялікую плату;
- моцна біць.
|| зак. аблупіць, ✂, злупіць, ✂ і адлупіць, ✂.
лупіць2, ✂; незак. (разм.).
Вытарашчваць вочы.