Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

луза, ✂, ж.

Адтуліна з падвешаным сеткаватым мяшэчкам на краі борта більярднага стала, у якую падае шар.

|| прым. лузны, ✂.

лузан, ✂, м. (разм.).

Арэх, які сам вылузаўся з шалупіння.

лузаць, ✂; незак.

  1. Разгрызаючы, ачышчаць ад шалупін і есці.

    • Л. гарбузікі.
  2. Тое, што і лушчыць. (у 1 знач.).

    • Л. стручкі гароху.

|| зак. аблузаць, ✂.

|| наз. лузанне, ✂.

лузга, ✂, ж., зб. (разм.).

Шалупінне ад гарбузікаў, сланечніку.

лузгаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і лузаць (у 1 знач.).

|| наз. лузганне, ✂.