Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

луб, .

  1. Валакністая тканка раслін, па якой перамяшчаюцца арганічныя рэчывы (спец.).

  2. Пласт, кавалак кары ліпы, вяза і іншых ліставых дрэў разам з валакністай унутранай часткай.

  3. Валакністая тканка некаторых раслін (лёну, канапель), якая ідзе на выраб пражы.

|| прым. лубавы, , лубяны, і лубачны, .

  • Лубавае, лубяное валакно.
  • Лубяная, лубачная каробка (зробленая з лубу ў 2 знач.).

лубачны, .

  1. гл. луб і лубок.

  2. Надрукаваны з лубкоў (у 4 знач.).

    • Лубачныя карцінкі.

Лубачная літаратура —

  1. дарэвалюцыйныя танныя і прымітыўныя па зместу масавыя выданні;
  2. прымітыўная літаратура, разлічаная на непатрабавальны густ (неадабр.).

лубін, , м.

Травяністая расліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаення глебы і на корм жывёле.

|| прым. лубінавы, .

лубок, , м.

  1. Тое, што луб (у 2 знач.).

  2. Ручны кораб з лубу.

    • Ісці па ягады з лубкамі.
  3. Тонкія дошчачкі, якія накладаюцца на месцы касцявога пералому.

    • Нага ў лубках.
  4. Ліпавая дошка, на якой гравіравалася карціна для друкавання, а таксама карціна такога вырабу.

    • Рускі л.

|| прым. лубковы, і лубачны, .

лубянець, ; незак. (разм.).

Станавіцца цвёрдым, як дуб (у 1 знач.).

|| зак. залубянець, і злубянець, .

лубянка, , ж.

Ручны кораб з лубу (у 2 знач.), бяросты для захоўвання, пераноскі, упакоўкі чаго-н.

лубяны, .

  1. гл. луб.

  2. Цвёрды, каляны навобмацак.

    • Лубяная тканіна.
  3. Пра расліны, якія маюць валакністую тканку, луб (у 2 і 3 знач.).

    • Лубяныя культуры.