Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лужа, ✂, ж.

Тое, што і лужына.

лужына, ✂, ж.

  1. Невялікая ўпадзіна, напоўненая вадой.

    • Лужыны на дарогах.
  2. Разлітая на паверхні чаго-н. вадкасць.

    • Л. на падлозе.

◊

  • Сесці ў лужыну (разм.) — пацярпець няўдачу; апынуцца ў няёмкім становішчы.

|| памянш. лужынка, ✂.

лужычане, ✂, м.

Заходнеславянская народнасць, якая жыве ў Германіі, лужыцкія сербы.

|| ж. лужычанка, ✂.

|| прым. лужыцкі, ✂.