Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лук, , м.

Ручная зброя ў выглядзе гібкай дугі, сцягнутай цецівой для пуску стрэл.

  • Спаборніцтвы па стральбе з лука.

|| прым. лучны, .

  • Лучнае поле (для стральбы з лука).

лука, , ж.

  1. Дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой.

  2. Выгін пярэдняга ці задняга краю сядла.

лукавіна, , ж.

Тое, што і лука (у 1 знач.).

лукамор’е, , н.

Старая народная назва марскога заліва, бухты.

лукулаўскі, :

  • лукулаўскі абед (кніжн.) — багаты пачастунак, пір [ад імя старажытнарымскага палкаводца Лукула].