Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лунацізм, ✂, м.

Хваравіта-нервовы стан, пры якім чалавек у глыбокім сне можа хадзіць і падсвядома выконваць розныя дзеянні; самнамбулізм.

|| прым. лунацічны, ✂.

лунацік, ✂, м.

Хворы на лунацізм.

|| ж. лунацічка, ✂.

лунаць, ✂; незак.

  1. Плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

    • Буслы лунаюць у вышыні.
  2. перан. Павольна развявацца.

    • Лунаюць сцягі над плошчай.
  3. перан. Плысці, распаўсюджвацца (пра песні, музыку і пад.).

    • Песні лунаюць — настрой узнімаюць.
  4. перан. Знаходзіцца ў стане ўзвышаных або далёкіх ад рэчаіснасці мар.

◊

  • Лунаць у воблаках (у надхмар’і) (неадабр.) — знаходзіцца ў летуценным стане, не заўважаючы навакольнага.

лунка, ✂, ж.

Невялікае паглыбленне ў чым-н., ямка.

  • Л. зуба.

|| памянш. луначка, ✂.

|| прым. луначны, ✂.

лунь, ✂, м.

Драпежная птушка сямейства ястрабіных з шаравата-белым апярэннем у дарослых самцоў; мышалоў.

  • Балотны л.
  • Сівы як л.