Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лупа, , ж.

Павелічальнае шкло ў аправе.

лупаты, .

Які мае выпучаныя вочы.

|| наз. лупатасць, .

лупіна, , ж.

  1. Вонкавая абалонка плода, семя.

  2. толькі мн. Адходы пасля ачысткі бульбы, пладоў, семя.

    • Кош лупін.

лупінне, , н., зб.

Лупіны (у 2 знач.).

лупіцца, ; незак.

Абдзірацца, аблазіць.

  • Лупіцца афарбоўка.
  • Лупіцца нос.

|| зак. аблупіцца, і адлупіцца, .

лупіць1, ; незак.

  1. Знімаць, абдзіраць (скуру, кару і інш.) з чаго-н. або ачышчаць ад лупін, абіраць.

    • Л. кару з дрэва.
    • Л. бульбу.
  2. Драць на часткі (разм.).

    • Нашто ты кнігу лупіш?
  3. перан. Браць празмерна вялікую плату (разм.).

    • Гэта вы з усіх так лупіце?
  4. Ужыв. замест некаторых дзеясловаў для абазначэння дзеяння, якое адбываецца з асаблівай сілай (разм.).

    • Лупіць дождж.
    • А ён у бубен лупіць.
    • Лупіць скуру (разм.) —
      1. браць празмерна вялікую плату;
      2. моцна біць.

|| зак. аблупіць, , злупіць, і адлупіць, .

лупіць2, ; незак. (разм.).

Вытарашчваць вочы.

  • Чаго ты лупіш вочы?

лупіць3, ; незак. (разм.).

  1. Моцна біць, лупцаваць каго-н.

    • Л. каня пугай.
  2. З сілай удараць у што-н., па чым-н.

    • Л. нагой у дзверы.

  • Лупіць як Сідараву казу (разм.) — бязлітасна біць каго-н.

лупцаваць, ; незак.

  1. Біць, хвастаць.

  2. Тое, што і лупіць​3 (у 1 знач.).

|| зак. адлупцаваць, і вылупцаваць, .

|| аднакр. лупцануць, .

|| наз. лупцаванне, і лупцоўка, .