Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

луг​1, ✂, м.

Сенажаць, пераважна заліўная.

  • Уздоўж Нёмана цягнуліся бяскрайнія лугі.
  • Альпійскія лугі (горныя).

|| памянш. лужок, ✂.

|| прым. лугавы, ✂.

луг​2, ✂, м.

Едкі раствор, прыгатаваны з попелу, залітага варам, які ўжываўся для мыцця бялізны, галавы і інш.; шчолак.

|| прым. лугавы, ✂.

лугавіна, ✂, ж.

Невялікі луг сярод іншых угоддзяў.

  • Пасвіць коней на лугавіне.

|| памянш. лугавінка, ✂.

|| прым. лугавінны, ✂.

лугаводства, ✂, н.

Апрацоўка і выкарыстанне лугоў, сенажацей, пашы; галіна раслінаводства.

|| прым. лугаводчы, ✂.