Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

культурны, ✂.

  1. гл. культура.

  2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

    • Культурнае грамадства.
    • Культурна (прысл.) паводзіць сябе сярод людзей.
  3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

    • Культурная работа.
  4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

    • Культурныя расліны.
    • К. слой зямлі (слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэштак на месцах пасяленняў чалавека).

|| наз. культурнасць, ✂.

культуролаг, ✂, м.

Спецыяліст па культуралогіі.

культурызм, ✂, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай постаці.

культурыст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца культурызмам.

культываваць, ✂; незак.

  1. Апрацоўваць зямлю культыватарам.

  2. перан. Насаджаць, уводзіць ва ўжыванне.

    • К. новыя метады.
  3. перан. Удасканальваць што-н. якім-н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго-н.

|| наз. культываванне, ✂ і культывацыя, ✂.

|| прым. культывацыйны, ✂.

культыватар, ✂, м. (спец.).

Прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля.

|| прым. культыватарны, ✂.

куля, ✂, ж.

Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад у патроне для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў.

  • Трасіруючая к.
  • Бранябойная к.

◊

  • Адліваць кулі (разм.) — ілгаць, хлусіць.

  • Вылецець куляй (разм.) — імкліва выбегчы адкуль-н.

|| прым. кулявы, ✂.

  • Кулявое раненне.

кулябяка, ✂, ж.

Прадаўгаваты вялікі пірог, начынены мясам, рыбай, капустай і інш.

|| прым. кулябячны, ✂.

кулямёт, ✂, м.

Аўтаматычная скарастрэльная зброя для стральбы кулямі.

  • Ручны к.
  • Станковы к.

|| прым. кулямётны, ✂.

кулямётчык, ✂, м.

Стралок з кулямёта.

|| ж. кулямётчыца, ✂.