Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыспетчарызацыя, , ж.

Цэнтралізацыя аператыўнага кантролю і кіравання вытворчымі і іншымі працэсамі пры дапамозе тэхнічных сродкаў сувязі, сігналізацыі, тэлемеханікі і аўтаматыкі.

дысплей, , м. (спец.).

Устройства візуальнага адлюстравання інфармацыі (у выглядзе тэкстаў, табліц, чарцяжоў і інш.) на экране, атрыманай ад ЭВМ.

|| прым. дысплейны, .

дыспрапорцыя, , ж.

Неадпаведнасць паміж часткамі цэлага, адсутнасць прапорцыі.

  • Д. ў тэмпах развіцця розных галін народнай гаспадаркі.

|| прым. дыспрапарцыянальны, .

дыспут, , м.

Публічныя спрэчкі на навуковую або важную грамадскую тэму.

  • Літаратурны д.

дыспутаваць, ; незак. (кніжн.).

Весці дыспут, удзельнічаць у дыспуце, спрачацца.

дыстанцыя, , ж.

  1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н. Забег на кароткую дыстанцыю.

    • Сысці з дыстанцыі (адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў спаборніцтвах па бегу, у гонках і пад.).
  2. Участак адміністрацыйна-тэхнічнага падзелу чыгуначнага пуці.

    • Начальнік дыстанцыі.

|| прым. дыстанцыйны, .

  • Дыстанцыйнае кіраванне.

дыстрафія, , ж.

Парушэнне абмену, жыўлення тканак, органаў або цэлага арганізма.

  • Д. сардэчнай мышцы.

|| прым. дыстрафічны, .

дыстрофік, , м. (разм.).

Хворы на дыстрафію.

дыстыляваць, ; зак. і незак. (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай.

  • Д. ваду.

|| наз. дыстыляцыя, .

|| прым. дыстыляцыйны, .

дысцыпліна1, , ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне ўстаноўленаму парадку, правілам.

  • Працоўная д.
  • Воінская д.
  • Школьная д.

|| прым. дысцыплінарны, .

  • Дысцыплінарнае спагнанне.