Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выскварыць, ✂; зак.

Сквараннем вылучыць, здабыць.

  • В. тлушч з сала.

|| незак. выскварваць, ✂.

выскрабці, ✂; зак.

Скрабучы, ачысціць або выдаліць.

  • В. патэльню.
  • В. рэшткі кашы з каструлі.

|| незак. выскрабаць, ✂ і выскрэбваць, ✂.

выскубці, ✂; зак.

Скубучы, выцягнуць адкуль-н. або зрабіць паглыбленне, выемку ў чым-н.

  • В. жменю воўны.
  • В. ў стозе нару.

|| незак. выскубаць, ✂ і выскубваць, ✂.

|| аднакр. выскубнуць, ✂.

выслабаніць, ✂; зак. (разм.).

Выняць, вызваліць з чаго-н. цеснага.

  • В. нагу са стрэмені.

|| незак. выслабаняць, ✂.

выслаць​1, ✂; зак.

  1. Паслаць адкуль-н.

    • В. ліст. В. каго-н. насустрач госцю.
  2. У пакаранне выдаліць за межы чаго-н.

    • В. са сталіцы.

|| незак. высылаць, ✂.

|| наз. высыланне, ✂ і высылка, ✂.

|| прым. высылачны, ✂ і высыльны, ✂.

выслаць​2, ✂; зак.

Пакрыць усюды, услаць.

  • В. скрынку паперай.

|| незак. высцілаць, ✂.

выслізгацца, ✂; зак.

Стаць слізкім, коўзкім, выгладжаным да бляску.

  • Пас выслізгаўся.

|| незак. выслізгвацца, ✂.

выслізгаць, ✂; зак.

Зрабіць слізкім, коўзкім.

  • В. сцежку.

|| незак. выслізгваць, ✂.

выслізнуцца, ✂; зак.

Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца.

  • Шост выслізнуўся з рук.

|| незак. выслізгвацца, ✂.

выслізнуць, ✂; зак.

  1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

    • Рыба выслізнула з рук.
  2. перан. Непрыметна выйсці (разм.).

    • В. з хаты.

|| незак. выслізгваць, ✂.