Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узмацняльны, ✂, (спец.).

Які прызначаны для ўзмацнення, павелічэння чаго-н.

  • Узмацняльная падстанцыя.
  • Узмацняльнае адценне суфікса.

узмежак, ✂, м.

Частка сенажаці, аблогі, якая прымыкае да агарода.

  • Абкасіць у.

узмор’е, ✂, н.

Марское ўзбярэжжа, а таксама мора каля берага.

  • Жыць на ўзмор’і.

узмоцнены, ✂.

  1. Павялічаны, палепшаны.

    • Узмоцненае харчаванне.
  2. Надта настойлівы (кніжн.).

    • Узмоцненыя просьбы.

|| наз. узмоцненасць, ✂.

узмужнелы, ✂.

Які дасягнуў поўнага фізічнага развіцця, стаў дарослым.

  • У. хлопец.
  • Узмужнелая постаць.

|| наз. узмужнеласць, ✂.

узмужнець, ✂; зак.

Дасягнуць поўнага фізічнага развіцця, стаць зусім дарослым.

  • Юнак узмужнеў.

|| наз. узмужненне, ✂.

узмыліць, ✂; зак.

Запарыць хуткай яздой (пра каня).

|| незак. узмыльваць, ✂.

узнавіць, ✂; зак.

  1. Стварыць нанава.

    • У. капітал.
  2. Аднавіць, адрадзіць разбуранае.

    • У. горад.
  3. Пачаць зноў перапыненае.

    • У. знаёмства.
  4. Аднавіць, паўтарыць у копіі: творча аднавіць.

    • У. што-н. у памяці.
    • У. партрэт.

|| незак. узнаўляць, ✂.

|| наз. узнаўленне, ✂.

узнагарода, ✂, ж.

  1. Плата, дар за якія-н. заслугі і пад.

    • Грашовая ў.
  2. Ганаровы знак, ордэн, медаль і пад., якімі адзначаюцца чые-н. заслугі.

    • Высокая ўрадавая ў.

|| прым. узнагародны, ✂.

  • У. ліст.

узнагароджанне, ✂, н.

  1. гл. узнагародзіць.

  2. Тое, што і узнагарода (у 1 знач.).

    • Грашовае ў.