Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сп’янелы, (разм.).

Які ап’янеў, сп’янеў.

  • Нехта сп’янелым голасам спяваў.

спярша, прысл. (разм.).

Раней, спачатку.

  • С. падумай, а потым адказвай.

спярэсціць, ; зак.

Зрабіць пярэстым.

  • Трэшчыны спярэсцілі сцяну.

|| незак. спярэшчваць, .

спяцоўка, , ж. (разм.).

Спецыяльная вопратка для работы, звычайна ў выглядзе курткі.

  • Рабочая с.

спячка, , ж.

У некаторых жывёл (мядзведзяў, барсукоў, кажаноў і інш.): стан паніжанай жыццядзейнасці, падобны на сон.

  • Зімняя с.
  • Залегчы ў спячку.

|| прым. спячачны, .

спячы, ; зак.

  1. гл. пячы.

  2. Апаліць агнём.

    • С. руку.
  3. перан. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).

    • С. даклад.

спячыся, ; зак.

  1. гл. пячыся.

  2. Пра кроў: запячыся, засохнуць.

    • На твары спякліся згусткі крыві.
  3. Злучыцца ў адно цвёрдае цэлае ў выніку спякання (спец.).

    • Руда спяклася.
  4. перан. Пацярпець няўдачу ў чым-н. (разм.).

|| незак. спякацца, .

спяшацца, ; незак.

  1. Старацца зрабіць што-н., трапіць куды-н. як мага хутчэй.

    • С. з пасадкай дрэў.
    • С. з уборкай ураджаю.
    • С. дагаварыць.
    • Спяшайся, бо спознішся на аўтобус.
  2. Пра гадзіннік: паказваць няправільны час.

    • Гадзіннік спяшаецца на 5 хвілін.

|| зак. паспяшацца, .