Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узімку, прысл. (разм.).

Зімой.

  • У. гасцінец заносіць снегам.

узірацца, ✂; незак.

  1. Вельмі ўважліва, напружана глядзець куды-н., на каго-, што-н., углядацца.

    • У. ў далячынь.
    • У. ў твар.
  2. у што. Разглядаць сябе ў чым-н., глядзецца ў што-н.

    • У. ў люстэрка.

узлажыць, ✂; зак.

  1. Палажыць на што-н., паверх чаго-н., ускласці.

    • У. бервяно на сані.
  2. перан. Даручыць што-н. каму-н.

    • У. адказнасць на брыгадзіраў.

узламаць, ✂; зак.

Ломячы, разбіць, адкрыць, развярнуць (што-н. запёртае, цэлае і пад.).

  • У. дзверы.

|| незак. узломліваць, ✂ і узломваць, ✂.

|| наз. узлом, ✂.

  • Крадзеж з узломам.

узлегчы, ✂; зак.

Прыхіліўшыся, націснуць тулавам або часткай яго, наваліцца.

  • У. грудзьмі на стол.

|| незак. узлягаць, ✂.

узлезці, ✂; зак.

  1. Узабрацца куды-н. высока, на паверхню чаго-н.

    • У. на слуп.
  2. Пра адзенне, абутак: надзецца, налезці (разм.).

    • Бот ледзь улез на нагу.
  3. Прыціснуць нагой каго-, што-н., наступіць (разм.).

|| незак. узлазіць, ✂.

узлесак, ✂ і узлессе, ✂, н.

Край лесу.

узлёт, ✂, м.

  1. гл. узляцець.

  2. перан., чаго. Уздым, натхненне (высок.).

    • У. сіл.

узліванне, ✂, н.

У старажытнасці: прынясенне віна ў ахвяру багам.

узліць, ✂; зак.

Лінуць якую-н. вадкасць на паверхню чаго-н.

  • У. алею на патэльню.

|| незак. узліваць, ✂.