Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прайграцца, ; зак.

Апынуцца ў пройгрышы, прайграць у карты многа грошай.

  • П. ўшчэнт.

|| незак. прайгравацца, .

прайграць, ; зак.

  1. Пацярпець няўдачу ў гульні, спаборніцтве, спрэчках і пад.

    • П. матч.
    • П. у спрэчцы.
  2. Пазбавіцца чаго-н. у выніку азартнай гульні, прагуляць.

    • П. грошы.
  3. Сыграць, выканаць.

    • П. пласцінку.
    • Аркестр прайграў уверцюру.
  4. Правесці які-н. час, іграючы на чым-н.

    • П. дзве гадзіны на раялі.

|| незак. прайграваць, .

прайдзісвет, , м. (разм. пагард.).

Пранырлівы, хітры чалавек, прайдоха.

прайдоха, , м.; , ж., (разм.).

Тое, што і прайдзісвет.

прайсці, ; зак.

  1. Ступаючы, едучы, перамясціцца па якім-н. месцы або да якога-н. месца.

    • П. па мосце.
    • П. да варот.
    • П. наперад.
    • Па рацэ прайшла баржа.
  2. Пераадолець якую-н. прастору хадзьбой (а таксама пра некаторыя сродкі транспарту, пра пераадоленне дыстанцыі спартсменам).

    • П. некалькі крокаў.
    • П. пехатой пятнаццаць кіламетраў.
    • За гадзіну поезд прайшоў 70 км.
    • Бягун добра прайшоў стометроўку.
  3. Перамяшчаючыся, накіроўваючыся куды-н., прамінуць, пакінуць ззаду.

    • П. сад або міма саду.
    • Задумаўшыся, п. сваю хату.
  4. перан. Распаўсюдзіцца (пра чуткі, весткі і пад.).

    • Прайшла чутка аб яго прыездзе.
  5. перан., перад кім-чым, а таксама са словамі «у думках», «ва ўяўленні» і пад.: мысленна ўзнікнуць, паўстаць ва ўяўленні.

    • У думках прайшло ўсё папярэдняе жыццё.
  6. З’явіцца і знікнуць (пра ўсмешку, мімічны рух і пад.).

    • Па твары прайшла ажыўленая ўхмылка.
  7. Пра што-н. працяглае: пралегчы, працягнуцца.

    • Тут пройдзе чыгунка.
    • Нафтаправод «Дружба» прайшоў па Беларусі.
  8. Выпасці (пра ападкі).

    • Зранку прайшоў дождж.
  9. перан. Пра час, пра што-н., што было, працягвалася: мінуць, адысці.

    • Прайшло некалькі гадоў.
    • Крыўда прайшла.
    • Боль прайшоў.
  10. Адбыцца, закончыцца з якім-н. вынікам.

    • Спектакль прайшоў з вялікім поспехам.
  11. Пранікнуць цераз што-н. (пра тое, што рухаецца, перасоўваецца, цячэ).

    • Цвік прайшоў наскрозь.
    • Шафа прайшла ў дзверы.
    • Чарніла прайшло цераз паперу.
  12. Распрацаваць, апрацаваць, рухаючыся ў пэўным напрамку.

    • П. вугальны пласт.
    • П. адзін пракос.
  13. што або пра што. Прасоўваючыся, дасягаючы чаго-н., падвергнуцца чаму-н., атрымаць прызнанне, зацвярджэнне.

    • Дакументы прайшлі цераз рэгістрацыю.
    • Праект прайшоў многа інстанцый.
  14. у што або у каго-што. Аказацца ў ліку прынятых, залічаных, зацверджаных.

    • П. ў інстытут па конкурсу.
  15. Вывучыць, пазнаёміцца з чым-н. (разм.).

    • Вучні прайшлі буквар.
  16. Выканаць якія-н. абавязкі, заданні, прызначэнні.

    • П. вайсковую службу.
    • П. курс лячэння.

  • Прайсці ў жыццё — ажыццявіцца на справе.

|| незак. праходзіць, .

|| наз. праходжанне, і праход, .

  • Праходу не даваць каму (разм. неадабр.) — назойліва прыставаць з чым-н.

прайсціся, ; зак.

  1. Прайсці крыху або не спяшаючыся, зрабіць некалькі крокаў, прагуляцца.

    • П. па кабінеце.
  2. Пратанцаваць (разм.).

    • П. ў танцы.
  3. па чым. Зрабіць што-н. або падвергнуць якой-н апрацоўцы; дакрануцца (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка; разм.).

    • П. фуганкам па дошцы.
    • Трэба яшчэ раз п. па рукапісе.

|| незак. праходжвацца, .

пракажоны, , м.

Хворы на праказу.

|| ж. пракажоная, .

праказа, , ж.

Цяжкая скураная інфекцыйная хвароба, якая лічыцца звычайна невылечнай.

пракалоць, ; зак.

Колючы (гл. калоць​1), зрабіць у чым-н. скразную адтуліну, праткнуць.

  • П. паперу шылам.
  • П. шыну.

|| незак. праколваць, .

|| наз. праколванне, і пракол, .

|| прым. праколачны, .

пракалупаць, ; зак. (разм.).

  1. Калупаючы, зрабіць адтуліну ў чым-н.

    • П. ямку ў лёдзе.
  2. Калупаць некаторы час.

|| незак. пракалупліваць, і пракалупваць, .

|| аднакр. пракалупнуць, .