прайсці,
-
Ступаючы, едучы, перамясціцца па якім
-н. месцы або да якога-н. месца.- П. па мосце.
- П. да варот.
- П. наперад.
- Па рацэ прайшла баржа.
-
Пераадолець якую
-н. прастору хадзьбой (а таксама пра некаторыя сродкі транспарту, пра пераадоленне дыстанцыі спартсменам).- П. некалькі крокаў.
- П. пехатой пятнаццаць кіламетраў.
- За гадзіну поезд прайшоў 70 км.
- Бягун добра прайшоў стометроўку.
-
Перамяшчаючыся, накіроўваючыся куды
-н. , прамінуць, пакінуць ззаду.- П. сад або міма саду.
- Задумаўшыся, п. сваю хату.
-
перан. Распаўсюдзіцца (пра чуткі, весткіі пад. ).- Прайшла чутка аб яго прыездзе.
-
перан. , перад кім-чым, а таксама са словамі «у думках», «ва ўяўленні»і пад. : мысленна ўзнікнуць, паўстаць ва ўяўленні.- У думках прайшло ўсё папярэдняе жыццё.
-
З’явіцца і знікнуць (пра ўсмешку, мімічны рух
і пад. ).- Па твары прайшла ажыўленая ўхмылка.
-
Пра што
-н. працяглае: пралегчы, працягнуцца.- Тут пройдзе чыгунка.
- Нафтаправод «Дружба» прайшоў па Беларусі.
-
Выпасці (пра ападкі).
- Зранку прайшоў дождж.
-
перан. Пра час, пра што-н. , што было, працягвалася: мінуць, адысці.- Прайшло некалькі гадоў.
- Крыўда прайшла.
- Боль прайшоў.
-
Адбыцца, закончыцца з якім
-н. вынікам.- Спектакль прайшоў з вялікім поспехам.
-
Пранікнуць цераз што
-н. (пра тое, што рухаецца, перасоўваецца, цячэ).- Цвік прайшоў наскрозь.
- Шафа прайшла ў дзверы.
- Чарніла прайшло цераз паперу.
-
Распрацаваць, апрацаваць, рухаючыся ў пэўным напрамку.
- П. вугальны пласт.
- П. адзін пракос.
-
што або пра што. Прасоўваючыся, дасягаючы чаго
-н. , падвергнуцца чаму-н. , атрымаць прызнанне, зацвярджэнне.- Дакументы прайшлі цераз рэгістрацыю.
- Праект прайшоў многа інстанцый.
-
у што або у каго-што. Аказацца ў ліку прынятых, залічаных, зацверджаных.
- П. ў інстытут па конкурсу.
-
Вывучыць, пазнаёміцца з чым
-н. (разм. ).- Вучні прайшлі буквар.
-
Выканаць якія
-н. абавязкі, заданні, прызначэнні.- П. вайсковую службу.
- П. курс лячэння.
Прайсці ў жыццё — ажыццявіцца на справе.
||
||
Праходу не даваць каму (
разм. неадабр. ) — назойліва прыставаць з чым-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)