прайсціся, ; зак.

  1. Прайсці крыху або не спяшаючыся, зрабіць некалькі крокаў, прагуляцца.

    • П. па кабінеце.
  2. Пратанцаваць (разм.).

    • П. ў танцы.
  3. па чым. Зрабіць што-н. або падвергнуць якой-н апрацоўцы; дакрануцца (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка; разм.).

    • П. фуганкам па дошцы.
    • Трэба яшчэ раз п. па рукапісе.

|| незак. праходжвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)