Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ашалёвачны, ✂, (спец.).

Звязаны з ашалёўкай, прызначаны для ашалёўкі.

  • А. матэрыял.
  • Ашалёвачныя работы.

ашалява́ць, ✂; зак.

Абшыць дошкамі.

  • А. хату.

|| незак. ашалёўваць, ✂.

|| наз. ашалёўка, ✂ і ашалёўванне, ✂.

ашатрава́ць, ✂; зак.

Абадраць, ачысціць зерне перад памолам.

  • А. мяшок ячменю.

ашклі́ць, ✂; зак.

Зашкліць, уставіць шкло.

  • А. вокны.

ашкляне́лы, ✂.

Які стаў падобны на шкло, застылы.

  • Ашклянелыя вочы.

ашмо́ргаць, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і абшморгаць.

|| незак. ашморгваць, ✂.

|| аднакр. ашмаргнуць, ✂.

ашмо́цце, ✂, н., зб. (разм.).

Старое адзенне, абрыўкі, шматкі вопраткі і пад.

  • На падлозе валялася а. старых шынялёў.

ашу́г, ✂, м.

Народны паэт-пясняр у народаў Каўказа.

ашу́ка, ✂, ж.

Падман, хлусня, ашуканства.

ашука́нец, ✂, м.

Той, хто ашуквае, махляр.

  • Дробны а.

|| ж. ашуканка, ✂.

|| прым. ашуканскі, ✂.