Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

узгарэцца, ✂; зак.

  1. Загарэцца, разгарэцца.

    • Дровы узгарэліся.
  2. перан. Нечакана ўзнікнуць, пачацца.

    • Узгарэлася сварка.
  3. перан. Запаліцца якім-н. пачуццём, моцна захацець зрабіць што-н.

    • У. жаданнем.

|| незак. узгарацца, ✂ і узгарвацца, ✂.

узгоднены, ✂.

Такі, у якім дасягнута адзінства, згода (у 2 знач.).

  • Узгодненае рашэнне.

|| наз. узгодненасць, ✂.

узгорак, ✂, м.

Невялікая горка, узвышэнне з пакатымі схіламі; пагорак.

  • Пясчаны ў.

|| памянш. узгорачак, ✂.

узгор’е, ✂, н.

Невялікае ўзвышэнне, узгорак.

узгоркаваты, ✂ (разм.).

Тое, што і узгорысты.

|| наз. узгоркаватасць, ✂.

узгорысты, ✂.

Няроўны, з вялікай колькасцю ўзгоркаў.

  • У. рэльеф.

|| наз. узгорыстасць, ✂.

узгрэць, ✂; зак. (разм.).

Моцна вылаяць ці набіць за якую-н. правіннасць.

|| незак. узграваць, ✂.

уздзейнічаць, ✂; зак. і незак.

Аказаць (-зваць) уздзеянне, паўплываць (уплываць).

  • У. асабістым прыкладам.

уздзерці, ✂; зак.

Тое, што і узадраць.

|| незак. уздзіраць, ✂.

уздзець, ✂; зак.

  1. Надзець, нацягнуць (адзенне, абутак і пад.).

    • У. боты на ногі.
  2. Павесіць, начапіць, прымацаваць да чаго-н.

    • У. рукзак на плечы.
    • У. пятлю на крук.
  3. Насадзіць на вастрыё, стрыжань, праколваючы, надзець на што-н.

    • У. кола на вось.
    • У. кавалак мяса на відэлец.

|| незак. уздзяваць, ✂.