Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скусаць, ✂; зак.

Моцна пакусаць, укусіць у многіх месцах.

  • Мяне скусалі камары.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скусіць, ✂; зак. (разм.).

Адкусіць зверху частку чаго-н.

  • Рыба скусіла чарвяка.

|| незак. скусваць, ✂.

|| наз. скусванне, ✂.

скутэр, ✂, м.

Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. скутэрны, ✂.

скуф’я, ✂, ж.

Востраканечная мяккая шапка з чорнага або фіялетавага аксаміту ў праваслаўнага духавенства.

|| памянш. скуфейка, ✂.

скуць, ✂; зак.

Тое, што і скаваць.

скучыцца, ✂; зак.

Сабрацца ў кучу, у адно месца.

  • Воблакі скучыліся.
  • Вучні скучыліся ля дзвярэй класа.

|| незак. скучвацца, ✂.

скучыць, ✂; зак.

Сабраць у кучу, у адно месца.

  • С. кароў на сенажаці.

|| незак. скучваць, ✂.