Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

афо́рт, ✂, м.

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

  • Выстаўка афортаў.

|| прым. афортны, ✂.

афрыка́нец, ✂, м.

Жыхар, ураджэнец Афрыкі.

|| ж. афрыканка, ✂.

|| прым. афрыканскі, ✂.

афсе́т, ✂, м. (спец.).

Тое, што і афсетны друк.

|| прым. афсетны, ✂.

  • Афсетныя машыны друку.

афсе́тны, ✂.

  1. гл. афсет.

  2. афсетны друк — спосаб друку, пры якім фарба на паперу паступае з рызінавага цыліндра (спец.).

афтальмало́гія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі вачэй, іх лячэннем і прафілактыкай.

|| прым. афтальмалагічны, ✂.

афтальмо́лаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па афтальмалогіі.

ах, выкл.

  1. Ужыв. пры захапленні, здзіўленні, спалоху і пад.

    • Ах, як слаўна тут!
    • Ах, якая нечаканасць!
  2. Перадае пачуццё жалю, гора.

    • Ах, якое няшчасце!
  3. Перадае пачуццё гневу і абурэння.

    • Ах, каб вас каршун!

ахава́льнік, ✂, м.

Той, хто ахоўвае што-н.

  • А. маралі.

|| ж. ахавальніца, ✂.

ахава́льны, ✂.

Які служыць для аховы каго-н.

  • А. тарыф.

аха́йны, ✂.

Чысты, акуратны.

  • А. чалавек.

|| наз. ахайнасць, ✂.