Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

афіцыёз, ✂, м. (кніжн.).

Афіцыёзны орган друку.

афіцыёзны, ✂ (кніжн.).

Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды.

  • А. орган друку.

|| наз. афіцыёзнасць, ✂.

афіцы́йны, ✂.

  1. Урадавы або службовы.

    • Афіцыйная асоба.
    • А. дакумент.
  2. З захаваннем усіх правіл і фармальнасцей.

    • А. тон.
    • Афіцыйнае запрашэнне.

|| наз. афіцыйнасць, ✂.

афіцыя́нт, ✂, м.

Работнік рэстарана, сталовай і пад., які падае стравы наведвальнікам.

|| ж. афіцыянтка, ✂.

|| прым. афіцыянцкі, ✂.

афіцэ́р, ✂, м.

Асоба каманднага саставу арміі і флоту.

  • Беларускі а.
  • А. сувязі.
  • Старшы а.

|| прым. афіцэрскі, ✂.

афіцэ́рства, ✂, н.

  1. зб. Афіцэры.

    • А. Рэспублікі Беларусь.
  2. Афіцэрскае званне (разм.).

афі́ша, ✂, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад.

|| прым. афішны, ✂.

афішы́раваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Выставіць (-таўляць) напаказ, шырока абвясціць (-вяшчаць).

афо́рміцца, ✂; зак.

  1. Прыняць закончаную, неабходную форму.

    • Ідэя яшчэ не аформілася.
  2. Паступіць, запісацца куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей.

    • А. на працу.

|| незак. афармляцца, ✂.

|| наз. афармленне, ✂.

афо́рміць, ✂; зак.

  1. Прыдаць чаму-н. неабходную або закончаную форму.

    • А. дагавор.
  2. Залічыць куды-н., прыняць з захаваннем неабходных фармальнасцей.

    • А. на працу.

|| незак. афармляць, ✂.

|| наз. афармленне, ✂.