Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

афармле́нне, , н.

  1. гл. аформіцца, -ць.

  2. Знешні выгляд, форма чаго-н.

    • А. вітрын магазіна.
    • Святочнае а. горада.

афары́зм, , м.

Кароткае трапнае выслоўе.

|| прым. афарыстычны, .

афарысты́чны, .

  1. гл. афарызм.

  2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

    • А. стыль.
    • Афарыстычная мова.

|| наз. афарыстычнасць, .

афга́нцы, , м.

Асноўнае насельніцтва Афганістана.

|| ж. афганка, .

|| прым. афганскі, .

афе́кт, , м. (кніжн.).

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прым. афектыўны, .

афектава́ны, (кніжн.).

Прасякнуты афектацыяй, з афектацыяй.

  • А. тон.

|| наз. афектаванасць, .

афекта́цыя, , ж.

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

аферы́ст, , м.

Чалавек, які займаецца афёрамі, прайдзісвет.

|| ж. аферыстка, .

афёра, і афе́ра, , ж.

Рызыкоўная, нядобрасумленная справа, дзеянне з мэтай нажывы, выгады.

афіцар’ё, , н., зб. (разм. пагард.).

Афіцэры.

  • Гітлераўскае а. шукала спажывы.