Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шалфей, ✂, м.

Травяністая расліна сямейства губакветных з буйных пахучых кветак, адзін з відаў якой выкарыстоўваецца ў медыцыне для лекавых настояў, а таксама сам настой.

  • Паласкаць горла шалфеем.

|| прым. шалфейны, ✂.

шаль, ✂, м.

Доўгая вузкая вязаная тканіна або тканая хустка.

  • Абкруціць шыю шалем.

|| прым. шалевы, ✂.

  • Ш. каўнер.

шальмаваты, ✂ (разм.).

Схільны да шальмоўства, хітраваты.

  • Ш. чалавек.
  • Ш. выгляд.

|| наз. шальмаватасць, ✂.

шальмаваць, ✂; незак. (разм.).

  1. Ганьбаваць, знеслаўляць.

    • Ш. сумленнага чалавека.
  2. Весці сябе несумленна ў якой-н. справе, хітрыць.

    • Ш. у картачнай гульні.

|| зак. ашальмаваць, ✂.

|| наз. шальмаванне, ✂.

шальмоўскі, ✂.

  1. гл. шэльма.

  2. Уласцівы шэльме, махлярскі, хітры (разм.).

    • Ш. выгляд.

шальмоўства, ✂, н.

Махлярства, круцельства, махлярскі, хітры ўчынак.

  • Ш. ў гульні.

шаля, ✂, ж.

  1. Круглая і плоская талерка вагаў.

  2. мн. Вагі, якія складаюцца з такіх талерак.

    • Узважыць на шалях.

шаляваць, ✂; незак.

Абшываць шалёўкай (у 2 і 4 знач.).

  • Ш. хату.
  • Ш. вокны.

|| наз. шалёўка, ✂ і шаляванне, ✂.

|| прым. шалёвачны, ✂.

шаляніца, ✂, м.; ✂, ж..

  1. Безразважны чалавек, дзівак.

  2. Дураслівы, свавольны чалавек.

шалясцець, ✂; незак.

Тое, што і шапацець.

  • Шалясціць лісце на дрэвах.

|| наз. шалясценне, ✂.