Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цырульня, ✂, ж.

Спецыяльная ўстанова, дзе стрыгуць, голяць, прычэсваюць.

  • Жаночая ц.

цырыкаць, ✂; незак.

Пра некаторых птушак: абзывацца гукамі, падобнымі на «цырык-цырык», шчабятаць.

  • Жаваранкі цырыкаюць.

|| аднакр. цырыкнуць, ✂.

|| наз. цырыканне, ✂.

цырыманіял, ✂, м.

Распарадак цырымоніі (у 1 знач.), рытуал (у 2 знач.).

  • Воінскія цырыманіялы.

|| прым. цырыманіяльны, ✂.

  • Ц. марш.

цырымоніцца, ✂; незак.

  1. Захоўваць правілы прынятага этыкету; быць цырымонным.

  2. Праяўляць празмерную мяккасць; сарамлівасць.

    • Не трэба з ім ц.

|| зак. пацырымоніцца, ✂.

цырымонія, ✂, ж.

  1. Устаноўлены ўрачысты абрад, парадак правядзення чаго-н.

    • Вясельная ц.
    • Ц. прыёму.
  2. перан., звычайна Вымушанасць, ненатуральнасць у паводзінах.

    • Навошта гэтыя цырымоніі?
    • Прашу без цырымоній.

|| прым. цырыманіяльны, ✂.

цырымонны, ✂.

  1. Як пры цырымоніі (у 1 знач.), чапурысты.

    • Ц. паклон.
  2. Схільны да цырымоній (у 2 знач.).

    • Ц. чалавек.

|| наз. цырымоннасць, ✂.