Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спражэнне, ✂, н.

  1. гл. спрагаць ​2.

  2. У граматыцы: група дзеясловаў з аднолькавымі формамі змянення.

    • Дзеясловы другога спражэння.

спрактыкаваны, ✂.

Умудроны жыццём, які мае практычныя веды ў якой-н. галіне.

  • С. аграном.

|| наз. спрактыкаванасць, ✂.

спрактыкавацца, ✂; зак.

Набыць вопыт, навык у якой-н. справе.

  • С. ў закладцы сіласу.

спракудзіць, ✂; зак. (разм.).

Насваволіць, нагарэзнічаць.

  • Спракудзіў Сашка, за што і атрымаў дубца.

спрасавацца, ✂; зак.

Зляжаўшыся, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам.

  • Салома спрасавалася.

|| незак. спрасоўвацца, ✂.

|| наз. спрасоўванне, ✂.

спрасонку, прысл. (разм.).

Не зусім прачнуўшыся, у паўсонным стане.

  • С. часам і ў дзверы не трапіш.

спрасціцца, ✂; зак.

Стаць больш простым (звычайна пра склад, структуру чаго-н.).

  • Канструкцыя збудавання спрасцілася.

|| незак. спрашчацца, ✂.

спрасціць, ✂; зак.

  1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна пра структуру чаго-н.).

    • С. канструкцыю машыны.
    • С. працэс вытворчасці.
  2. Падаць што-н. прасцей, чым раней было.

    • С. правілы арфаграфіі.

|| незак. спрашчаць, ✂.

|| наз. спрашчэнне, ✂.

спрат, ✂, м. (разм.).

  1. Памяшканне для захоўвання чаго-н.

  2. Патаемнае месца, тайнік.

    • Турысты наведалі спраты старадаўніх крэпасцей.

спраўдзіцца, ✂; зак.

  1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца.

    • Нашы мары спраўдзіліся.
  2. Пацвердзіцца.

    • Чуткі спраўдзіліся.

|| незак. спраўджвацца, ✂.

|| наз. спраўджванне, ✂.