Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спеўнік, ✂, м.

Зборнік песень.

спех, ✂, м. (разм.).

Паспешлівасць, спешка.

  • У такой справе трэба без спеху.

спец, ✂, м. (разм.).

  1. У першыя гады савецкай улады: назва спецыяліста — выхадца з інтэлігенцкага асяроддзя.

  2. Вельмі дасведчаны чалавек, майстар сваёй справы.

    • Ён у гэтай справе с.

спец...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову спецыяльны, напр. спецфонд, спецзаказ, спецпрадпрыемствы.

спецадзенне, ✂, н.

Тое, што і спецвопратка.

спецвопратка, ✂, ж.

Спецыяльная вопратка для работы ў розных умовах.

  • Выдаць спецвопратку.

спецкор, ✂, м.

Скарачэнне: спецыяльны карэспандэнт.

|| прым. спецкораўскі, ✂.

спецца, ✂; зак.

  1. Дасягнуць зладжанасці ў сумесным спеве.

    • Хору трэба яшчэ с.
  2. перан., з кім. Дасягнуць поўнай згоды ў чым-н. (разм.).

    • Яны ўжо даўно спеліся.

|| незак. спявацца, ✂.

спецыі, ✂, ж.

Вострыя пахучыя прыправы (гарчыца, перац, лаўровы ліст і інш.).

  • Мяса са спецыямі.

спецыфіка, ✂, ж.

Сукупнасць спецыфічных асаблівасцей.

  • С. опернага мастацтва.