Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смаліць​4, ✂; незак. (разм.).

Страляць.

  • Цэлы дзень смаляць з вінтовак і аўтаматаў.

смаліць​5, ✂; незак. (разм.).

Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.

  • Азірнуўся, а за мной смаліць верхам на кані паліцай.
  • Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.

смаль, ✂, ж. (разм.).

Гар, гарэлае.

  • Пахне смаллю.

смальта, ✂, ж. (спец.).

Каляровае непразрыстае шкло ў выглядзе кубікаў або пласцінак, якое выкарыстоўваецца пры мазаічных работах.

  • Карціна са смальты.

|| прым. смальтавы, ✂.

смаляк, ✂, м.

  1. Смалісты кавалак дрэва.

    • Падпаліць дровы смаляком.
  2. мн. Насычаная смалой драўніна хваёвых парод, якая выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу каніфолі, шкіпінару і пад.

смаляны, ✂.

  1. гл. смала.

  2. Пра валасы: вельмі чорны і бліскучы.

    • Смаляная барада.

смалярня, ✂, ж.

Тое, што і смалакурня.

смарагд, ✂, м.

Тое, што і ізумруд.

|| прым. смарагдавы, ✂.

  • Смарагдавая брошка.

смаржок, ✂, м.

  1. Веснавы ядомы грыб на кароткай ножцы і з шапкай, паверхня якой ў маршчынах, звілістых складках.

  2. перан. Пра маларослага несамавітага, маршчыністага чалавека (разм. пагард.).

|| прым. смаржковы, ✂.

смаркацца, ✂; незак.

Рэзкім выдыхам ачышчаць нос ад слізі.

|| зак. высмаркацца, ✂.

|| аднакр. смаркануцца, ✂.