Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэанімаваць, ✂; зак. і незак.

Правесці (-водзіць) рэанімацыю.

  • Р. арганізм.

рэаніматар, ✂, м.

Урач — спецыяліст па рэанімацыі.

|| прым. рэаніматарскі, ✂.

рэанімацыя, ✂, ж.

Ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці.

|| прым. рэанімацыйны, ✂.

  • Рэанімацыйнае аддзяленне клінікі.

рэарганізаваць, ✂; зак. і незак.

Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (-раць).

|| наз. рэарганізацыя, ✂.

|| прым. рэарганізацыйны, ✂.

рэастат, ✂, м. (спец.).

Прыбор для рэгулявання сілы току і яго напружання.

|| прым. рэастатны, ✂.

рэбус, ✂, м.

Загадка, у якой слова або фраза, што трэба разгадаць, падаецца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар.

  • Рашаць рэбусы.
  • Гаварыць рэбусамі (перан. незразумела, з намёкамі).

|| прым. рэбусны, ✂.

рэвальвацыя, ✂, ж. (спец.).

Афіцыйнае павышэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або фактычнае павышэнне яе валютнага курсу.

|| прым. рэвальвацыйны, ✂.

рэвальвер, ✂, м.

Многазарадная ручная агнястрэльная зброя з рухомым барабанным магазінам.

  • Страляць з рэвальвера.
  • Спартыўны р.

|| прым. рэвальверны, ✂.

○

  • Рэвальверны станок (спец.) — такарны або свідравальны станок з рухомай галоўкай.

рэвальвершчык, ✂, м.

Токар, які працуе на рэвальверным станку.

рэвалюцыйны, ✂.

  1. гл. рэвалюцыя.

  2. Які выражае ідэі рэвалюцыі, накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі.

    • Рэвалюцыйная барацьба.
    • Р. рух.
  3. Устаноўлены рэвалюцыяй, які замацоўвае яе дасягненні.

    • Р. ўрад.
    • Рэвалюцыйная законнасць.
  4. Які ўносіць рэвалюцыю (у 2 знач.) у якую-н. галіну жыцця.

    • Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.

|| наз. рэвалюцыйнасць, ✂.