Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабегчыся, ; зак.

  1. Прабегчы нямнога, каб размяцца.

    • Чалавек злез з саней і прабегся.
  2. Тое, што і прабегчы (у 5 знач.; разм.).

    • П. па клавіятуры.

|| наз. прабежка, .

прабел, , м.

  1. Незапоўненае месца ў тэксце, прагал (паміж літарамі, словамі, радкамі).

    • Пакінуць п.
  2. перан. Недахоп, недагляд.

    • П. у ведах.

|| прым. прабельны, .

  • П. матэрыял (у друкарскім наборы: брусочкі для ўтварэння прамежкаў).

прабіраваць, ; незак. (спец.).

  1. Вызначаць колькасць высакароднага металу ў злітках, рудах, сплавах.

  2. Ставіць пробу на вырабы з высакародных металаў.

|| наз. прабіраванне, .

|| прым. прабірны, .

  • П. аналіз.

прабіўны, .

  1. Які прабівае што-н.

    • Прабіўная сіла снарада.
  2. перан. Энергічны і настойлівы (разм.).

    • П. хлопец.

прабіцца, ; зак.

  1. Прабрацца праз што-н., пераадольваючы перашкоды.

    • Полк прабіўся да ракі.
    • П. праз натоўп.
  2. Пражыць з цяжкасцю (разм.).

    • П. да вясны.
  3. Пра расліны: вылезці з зямлі.

    • Прабілася зялёная травіца.

|| незак. прабівацца, .

|| наз. прабіццё, .

прабіць, ; зак.

  1. гл. біць.

  2. Ударамі або іншым спосабам зрабіць адтуліну, праход у чым-н.

    • П. адтуліну ў сцяне.
    • П. сабе дарогу (перан. дасягнуць поспеху).
  3. З цяжкасцю дабіцца ажыццяўлення чаго-н.

    • П. праект будаўніцтва Дома культуры.

|| незак. прабіваць, .

|| наз. прабіванне, .

праблема, , ж.

  1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

    • Вырашыць праблему.
    • П. землекарыстання.
  2. перан. Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (разм.).

    • Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць).

|| прым. праблемны, .

  • Праблемныя пытанні.

праблематычны, (кніжн.).

  1. Яшчэ недаказаны, які з’яўляецца праблемай.

    • Праблематычнае меркаванне.
  2. Малапраўдападобны, няпэўны.

    • Праблематычная справа.

|| наз. праблематычнасць, .

прабліснуць, ; зак.

Бліснуць раптоўна праз што-н.

  • Праз воблакі прабліснула сонца.
  • Прабліснула нейкая надзея (перан.).

прабоіна, , ж.

Прабітае наскрозь месца, дзірка.

  • П. ў сцяне.