Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пляснуцца, ; зак. (разм.).

З шумам упасці або ўдарыцца.

  • П. на падлогу.
  • П. у гразь.

пляснуць, ; зак.

  1. каго і без дапаўнення. Ударыць далонню аб далонь або далонню па кім-, чым-н.

    • П. па твары.
  2. Кінуць з шумам або ўпасці з шумам (разм.).

    • П. мокрую анучу аб падлогу.

пляткар, , м.

Чалавек, які пляткарыць.

|| ж. пляткарка, .

|| прым. пляткарскі, .

пляткарства, , н.

Распаўсюджванне плётак.

|| прым. пляткарскі, .

пляткарыць, ; незак.

Распаўсюджваць плёткі.

|| наз. пляткаранне, .

пляц, , м.

  1. Зямля пад сядзібай, агародам.

    • Паставіць хату на добрым пляцы.
  2. Прызначаная для забудовы тэрыторыя ў горадзе або вёсцы.

  3. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў (гіст.).

    • Вучэбны п.

пляценне, , н.

  1. гл. плесці.

  2. Спосаб злучэння нітак, сцяблін і інш. палос эластычнага матэрыялу.

    • Карункавае п.
    • П. кошыкаў.

пляцень, , м.

Агароджа з пераплеценых тонкіх галін.

пляцёнка, , ж.

  1. Што-н. сплеценае ўдоўж з некалькіх пасмаў, кавалкаў і пад.

  2. Плеценая кашолка.

  3. Падоўжаная вітая белая булка.

  4. Выраб тканіны з асобым рысункам перапляцення нітак.

    • Вытанчаная п.

пляцоўка, , ж.

  1. Спецыяльна абсталяваны ўчастак зямлі (ці асобае месца ў памяшканні), адведзены для якіх-н. мэт.

    • Спартыўная п.
    • Дзіцячая п. (для дзіцячых гульняў).
    • Будаўнічая п. (месца, дзе робіцца пабудова чаго-н.).
    • Пасадачная п.
  2. Роўная вольная прастора ў збудаванні паміж двума лесвічнымі маршамі.

    • Лесвічная п.
  3. У вагонах: месца каля ўваходу і выхаду.

    • Задняя п. трамвая.
  4. Тое, што і платформа (у 3 знач.).

|| прым. пляцовачны, .