Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метамарфоза, , ж.

  1. Відазмяненне, пераўтварэнне, пераход у іншую форму развіцця з набыццём новага знешняга выгляду і функцый (спец.).

    • М. вусеня ў матылька.
  2. Поўная канчатковая перамена, змяненне (кніжн.).

    • З ім адбылася незвычайная м.

метан, , м.

Балотны або рудніковы газ без колеру і паху, які атрымліваецца ў выніку злучэння вугляроду з вадародам.

|| прым. метанавы, .

метанімія, , ж. (спец.).

У паэтычнай і звычайнай мове: перанясенне назвы аднаго прадмета на другі на падставе іх сумежнасці, а таксама само такое слова або выраз, напр.: Я дзве талеркі з’еў замест суп з дзвюх талерак.

|| прым. метанімічны, .

|| наз. метанімічнасць, .

метастаз, , м. (спец.).

Перамяшчэнне і развіццё ў новых месцах арганізма ачагоў захворвання.

  • Метастазы раку.

|| прым. метастатычны, .

метатэза, , ж.

Адвольная перастаноўка двух гукаў або складоў у слове, напр. сыроватка, замест сываратка.

|| прым. метатэзны, .

метафара, , ж.

Ужыванне слова або выразу ў пераносным сэнсе, заснаванае на падабенстве або параўнанні.

|| прым. метафарычны, .

метафарычны, .

  1. гл. метафара.

  2. Насычаны метафарамі, багаты на метафары.

    • М. стыль.

|| наз. метафарычнасць, .

метафізік, , м.

  1. Ідэаліст, прыхільнік метафізічных поглядаў, якія выходзяць за межы вопыту.

  2. перан. Чалавек, схільны да абстрактных, туманных разважанняў.

метафізіка, , ж.

  1. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне, якое сцвярджае нязменнасць раз назаўсёды дадзеных і недаступных вопыту пачаткаў свету.

  2. Недыялектычны спосаб мыслення, які разглядае з’явы без уліку іх узаемнай сувязі і развіцця.

  3. Што-н. незразумелае, мудрагелістае, надзвычай абстрактнае (разм.).

|| прым. метафізічны, .

метка, , ж.

  1. гл. меціць.

  2. Адрознівальны знак на чым-н.

    • Паставіць меткі на бялізне.

|| прым. метачны, .