Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ляжанка, , ж.

  1. Шырокі выступ печы, грубкі для ляжання.

  2. Месца, прыстасаванае для ляжання.

|| прым. ляжаначны, і ляжанкавы, .

ляжацца, ; безас.; незак. (разм.).

Пра наяўнасць жадання ці магчымасці ляжаць.

  • Нешта яму не ляжыцца.

ляжаць, ; незак.

  1. Знаходзіцца ўсім целам на чым-н. у гарызантальным становішчы.

    • Л. на зямлі.
  2. Быць хворым, знаходзіцца ў пасцелі.

    • Л. у непрытомнасці.
  3. Аб прадметах: знаходзіцца на паверхні ў нерухомым стане (бакавой часткай, гарызантальна).

    • Кнігі ляжаць на стале.
  4. Знаходзіцца, быць, захоўвацца, змяшчацца.

    • Грошы ляжаць у кішэні.
  5. Размяшчацца дзе-н., мець напрамак куды-н.

    • Наўкола ляжаць калгасныя палі.
    • Шлях ляжыць на ўсход.
  6. перан. Быць чыім-н. абавязкам.

    • На бацьку ляжаць усе клопаты пра сям’ю.

  • Душа (сэрца) не ляжыць да каго-чаго (разм.) — няма цікавасці, прыхільнасці да каго-, чаго-н.

  • Лежма ляжаць (разм.) — доўга ляжаць.

  • Ляжаць аблогай — пра няворанае, удзірванелае поле.

  • Ляжаць пад сукном (разм.) — заставацца без разгляду, без рэагавання (пра заявы, скаргі).

  • Ляжаць у руінах — быць разбураным.

|| наз. ляжанне, і лежня, .

ляжка, , ж. (разм.).

Мускульнае пакрыццё сцегнавой косці, сцягно.

|| прым. ляжачны, .

ляжнёўка, , ж. (спец.).

Дарога з насланага бярвення.

|| прым. ляжнёвачны, .

лязо, , н.

  1. Востры край рэжучай ці сякучай прылады.

    • Л. сякеры, брытвы.
  2. Тонкая стальная пласцінка для брыцця з двума завостранымі краямі.

|| прым. лязовы, .

ляйцаць, ; незак.

Прывязваць лейцы да аброці пры запраганні каня.

|| наз. ляйцанне, .

лякала, , н.

  1. Фігурная лінейка для вычэрчвання крывых ліній.

  2. У тэхніцы: кантрольна-вымяральны інструмент для праверкі вырабаў крывалінейнага профілю.

лякальшчык, , м.

Рабочы, спецыяліст па вырабу лякал (у 2 знач.).

|| ж. лякальшчыца, .

|| прым. лякальшчыцкі, .

лякарства, , н.

Медыцынскі сродак для лячэння ці папярэджвання хваробы.

|| прым. лякарствавы, .

  • Лякарствавыя формы (формы, якія надаюць лекавым прэпаратам: вадкія, цвёрдыя, мяккія, азразольныя; спецыяльны тэрмін).