Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыез, ✂, м. (спец.).

Нотны знак, які патрабуе павышэння гуку на паўтон.

|| прым. дыезны, ✂.

дыет...

Першая частка складаных слоў са знач. які адносіцца да дыеты, да дыетычнага харчавання, напр. дыетсталовая, дыетхарчаванне.

дыета, ✂, ж.

Спецыяльна ўстаноўлены рэжым харчавання.

  • Хворы на дыеце.
  • Строгая д.

|| прым. дыетычны, ✂.

дыеталогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем пытанняў рацыянальнага харчавання.

|| прым. дыеталагічны, ✂.

дыетатэрапія, ✂, ж. (спец.).

Лячэнне дыетай.

|| прым. дыетатэрапеўтычны, ✂.

дыетолаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па дыеталогіі.

дыетэтыка, ✂, ж.

Тое, што і дыеталогія.

|| прым. дыетэтычны, ✂.

дыёд, ✂, м. (спец.).

Электронная лямпа з двума электродамі, а таксама адпаведны ёй паўправадніковы прыбор.

|| прым. дыёдны, ✂.

дыз... (гл. дыс...), прыстаўка.

Ужыв. замест «дыс...» перад галоснымі, напр. дызартрыя, дызасацыяцыя.

дызайн, ✂, м.

Канструяванне прадметаў, машын, інтэр’ераў, якія вырабляюцца прамысловасцю, на прынцыпах спалучэння зручнасці, эканамічнасці і прыгажосці.