Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вытрымка​1, ✂, ж.

  1. Уменне валодаць сабой, стойкасць, цярплівасць.

    • Праявіць вытрымку.
  2. Час, на працягу якога адкрыты аб’ектыў фатаграфічнага апарата.

    • Зняць з вялікай вытрымкай.

вытрымка​2, ✂, ж.

Цытата, выпіска.

  • В. з даклада.

вытыркнуцца, ✂; зак. (разм.).

Высунуцца, паказацца адкуль-н. знутры.

  • В. з акопа.

|| незак. вытыркацца, ✂.

вытыркнуць, ✂; зак. (разм.).

Выставіць, высунуць за межы чаго-н.

  • Утварыць выступ.
  • Паплавок вытыркнуў з воды.

|| незак. вытыркаць, ✂.