Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымераць, ✂; зак.

Надзець (адзенне, абутак) для вызначэння адпаведнасці мерцы, прыгоднасці па памеру.

  • П. сукенку.

|| незак. прымерваць, ✂ і прымяраць, ✂.

|| наз. прымерка, ✂ і прымерванне, ✂.

прымерзнуць, ✂; зак.

  1. Прыліпнуць пад уздзеяннем марозу.

    • Дошка прымерзла да зямлі.
  2. Крыху змерзнуць, падмерзнуць.

    • Фруктовыя дрэвы прымерзлі.

|| незак. прымярзаць, ✂.

|| наз. прымярзанне, ✂.

прымеркавацца, ✂; зак.

Сабрацца, падрыхтавацца што-н. рабіць, улічыўшы абставіны.

  • П. скочыць цераз канаву.

|| незак. прымяркоўвацца, ✂.

прымеркаваць, ✂; зак.

  1. што да чаго. Аднесці да якога-н. тэрміну.

    • П. выданне кнігі да юбілею.
  2. Прыйсці ў патрэбны момант, трапіць у час.

    • Прымеркаваў к самаму абеду.

|| незак. прымяркоўваць, ✂.

прымесь, ✂, ж.

Дадатковы элемент у складзе чаго-н., дамешак.

  • Ачысціць насенне ад прымесей.

|| прым. прымесны, ✂.

  • Прымесныя элементы ў фарбах.

прымета, ✂ і прыкмета, ✂, ж.

  1. Адметная рыса, па якой можна пазнаць каго-, што-н.

    • Асобыя прыметы (прыкметы).
    • Прыметы (прыкметы) восені.
  2. У народных уяўленнях: прадвесце чаго-н.

    • Дрэнная п.

◊

  • На прымеце (прыкмеце) быць, мецца у каго (разм.) — пра таго, хто (што) з’яўляецца прадметам чыёй-н. увагі, цікавасці і пад.

прыметнік, ✂, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць і змяняецца па склонах, ліках і родах.

|| прым. прыметнікавы, ✂.

прыметны, ✂ і прыкметны, ✂.

  1. Такі, што лёгка прымеціць.

    • П. шрам над брывом.
    • Ён прыметна (прыкметна) (прысл.) пахудзеў.
  2. Які выдзяляецца сярод іншых.

    • Ён чалавек п.
  3. Які з’яўляецца прыметай, адзнакай.

    • П. знак.

|| наз. прыметнасць, ✂ і прыкметнасць, ✂.

прымёрзлы, ✂.

  1. Які прыстаў да чаго-н. пад уздзеяннем марозу.

    • Прымёрзлая да зямлі плашка.
  2. Трохі замёрзлы, падмёрзлы.

    • Прымёрзлая бульба.

прымільгацца, ✂; зак. (разм.).

Стаць знаёмым, прывычным [пра каго-, што-н., хто (што) часта сустракаўся (-калася), трапляўся (-лялася) на вочы].

  • Звароты, якія прымільгаліся на старонках прэсы.