Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

васьмёрка, , ж.

  1. Лічба 8 (разм.).

  2. Група з васьмі адзінак, а таксама што-н., абазначанае лічбай восем, абсталяванае васьмю адзінкамі і пад.

    • В. самалётаў.
    • Званковая в.
    • Лодка-в. (з чатырма парамі вёслаў).
  3. Назва чаго-н. абазначанага лічбай 8 (разм.).

    • Ехаць на васьмёрцы (аўтобусам, тралейбусам і пад. пад нумарам 8).

|| прым. васьмёрачны, .

васьмі...

Першая частка складаных слоў у знач. які складаецца з васьмі якіх-н. адзінак, напр. васьмікласны, васьмівугольны, васьмігадзінны, васьміграннік.

васьмівуго́льнік, , м.

Геаметрычная фігура з васьмю вугламі.

  • Правільны в.

|| прым. васьмівугольны, .

  • Васьмівугольная вежа.

васьмігадзі́нны, .

  1. Працягласцю ў восем гадзін.

    • В. рабочы дзень.
  2. Прызначаны на восем гадзін (разм.).

    • В. параход.

васьмігадо́вы, .

  1. Якому споўнілася восем гадоў.

    • В. сын.
  2. Тэрмінам у восем гадоў.

    • В. стаж.

васьмікла́снік, , м.

Вучань восьмага класа.

|| ж. васьмікласніца, .

васьмісотгадо́вы, .

  1. гл. васьмісотгоддзе.

  2. Які праіснаваў 800 гадоў.

васьмісотго́ддзе, , н.

  1. Тэрмін у 800 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, што была 800 гадоў таму назад.

|| прым. васьмісотгадовы, .

васьміты́сячны, .

  1. Ліч. парада. да восем тысяч.

  2. Цаной у восем тысяч рублёў.

  3. Які складаецца з васьмі тысяч адзінак.

    • В. атрад.

васьму́шка, , ж. (разм. уст.).

Восьмая доля, частка (якога-н. прадмета або якой-н. адзінкі вымярэння).

  • В. махоркі (адна восьмая частка фунта).