Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абка́тачны, ✂, (спец.).

Звязаны з абкаткай.

  • А. тэрмін.

абка́тчык, ✂, м.

Спецыяліст па абкатцы.

|| ж. абкатчыца, ✂.

абкаці́ць, ✂; зак.

  1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н.

    • А. абруч вакол слупа.
  2. Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю (разм.).

    • Абкаціў паўраёна.

абкача́цца, ✂; зак.

Качаючыся, пакрыць сябе чым-н.

  • А. ў снег.
  • А. ў гразь.

|| незак. абкачвацца, ✂.

абкача́ць, ✂; зак.

Пераварочваючы з боку на бок; пакрыць чым-н.

  • А. рыбу ў муцэ.

|| незак. абкачваць, ✂.

|| наз. абкачванне, ✂.

абквэ́цацца, ✂; зак. (разм.).

Абмазацца чым-н., зрабіцца брудным, запэцкацца.

абквэ́цаць, ✂; зак. (разм.).

Абмазаць што-н. чым-н., забрудзіць.

  • А. вопратку.

абкі́даць, ✂; зак.

  1. Кідаючы, пакрыць каго-, што-н., абсыпаць.

    • А. дрэва зямлёй.
  2. каго-што. Пакрыць высыпкай.

    • Губы абкідала (безас.).
  3. Абшыць краі тканіны.

    • А. петлі ў кашулі.

|| незак. абкідаць, ✂ і абкідваць, ✂.

|| наз. абкіданне, ✂ і абкідванне, ✂.

абкітава́ць, ✂; зак.

Замазаць кітам шчыліны, пазы.

  • А. вокны.

|| незак. абкітоўваць, ✂.

|| наз. абкітоўванне, ✂ і абкітоўка, ✂.

абкла́дка, ✂, ж.

  1. гл. абкласці і аблажыць.

  2. Тое, чым абкладзена (абложана) што-н.

    • Дзярновая а.