Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

арэ́чавіцца, ; зак. (кніжн.).

Выразіцца ў чым-н. матэрыяльным, рэчавым.

  • Лічбы арэчавіліся ў прадукцыі.

|| незак. арэчаўлівацца, .

|| наз. арэчаўленне, .

арэ́чавіць, ; зак. (кніжн.).

Выразіць у чым-н. матэрыяльным.

|| незак. арэчаўліваць, .

|| наз. арэчаўленне, .

арэ́шнік, , м.

Кусты з ядомымі пладамі-арэхамі, а таксама зараснік такіх раслін.

  • Разросся а. на паляне.

|| прым. арэшнікавы, .

арэ́шына, , ж.

  1. Лісцевае дрэва, на якім растуць лясныя арэхі; ляшчына.

  2. адз. Драўніна гэтай расліны.

    • Вырабы з арэшыны.

ас, , м.

Выдатны лётчык, майстар паветранага бою.

  • Лётчыкі-асы.
  • Ас у сваёй справе (перан. вялікі майстар сваёй справы).

а́са, , ж.

Перапончатакрылае насякомае з джалам.

  • Асой у вочы кідацца.

|| прым. асіны, .

  • Асінае гняздо (таксама перан. пра зборышча шкодных людзей, ворагаў і пад.).

асабі́сты, .

  1. Які належыць, уласцівы якой-н. асобе, прызначаны для абслугі якой-н. асобы. Асабістая бібліятэка.

    • Асабістая думка.
  2. Які датычыцца якой-н. асобы, закранае яе інтарэсы, накіраваны на якую-н. асобу, звязаны з прыватным, сямейным жыццём.

    • Асабістая крыўда.
    • Асабістае шчасце.
    • Спалучэнне асабістага (наз.) з грамадскім.
  3. Які ажыццяўляецца якой-н. асобай, зыходзіць ад якой-н. асобы.

    • А. прыклад.
    • Асабістая ініцыятыва.

асаблі́васць, , ж.

Характэрная прымета, адметная якасць, уласцівасць каго-, чаго-н.

  • А. дзіцячага характару.
  • Асаблівасці правапісу беларускай мовы.

асаблі́вы, .

Адметны, не такі, як усе; больш значны, чым звычайна.

  • Асаблівае старанне.

асабня́к, , м.

Добраўпарадкаваны дом гарадскога тыпу, прызначаны для адной сям’і.